Цагліна да цагліны

Нягледзячы на глыбокую восень, не спыняе сваю работу цагельня сельгаспрадпрыемства «Людзяневічы». Калі ў летнія дні абпальванне цэглы тут вялося ў дзве змены, то цяпер у адну.


Пад кіраўніцтвам начальніка вытворчасці Барыса Лагуна тут працуе калектыў прафесіяналаў, у які ўваходзіць звыш 20 рабочых розных спецыяльнасцей. Тэмпы работ растуць, аб чым пераканаўча сведчаць паказчыкі 10 месяцаў года. За гэты час колькасць вырабленай цэглы склала 536 тысяч штук, выручана 208,7 мільёна рублёў. Гэта значна больш адпаведнага мінулагодняга паказчыка. Цэгла па-ранейшаму карыстаецца вялікім попытам як у арганізацый і насельніцтва нашага раёна, так і па-за межамі Жыткаўшчыны.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.