Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Гомельская літаратурная восень багатая на духоўны ўраджай — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Гомельская літаратурная восень багатая на духоўны ўраджай

Традыцыя праводзіць творчыя справаздачы майстроў слова на Гомельшчыне з цікавай назвай «Літаратурныя дажынкі» нарадзілася ў 2007 годзе, калі Рэчыца сустракала аднайменны рэспубліканскі фэст працаўнікоў сяла. У мінулую пятніцу, 30 кастрычніка, ужо ў трэці раз гомельскія літаратары трымалі яе перад чытацкай аўдыторыяй у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ім. У.І.Леніна.


На гэты раз літаратурныя мерапрыемствы ладзіліся пад знакам пісьменніка-земляка Івана Сяркова, юбілей якога адзначаўся сёлета. Была адкрыта памятная дошка ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна, дзе нарадзіўся і жыў беларускі дзіцячы празаік. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі ўшанавалі памяць і свайго таленавітага земляка Анатоля Сыса. На літаратурным гадавым фэсце ўзнагароджаны пераможцы абласных літаратурных конкурсаў: “Імя Кірылы Тураўскага” (малая проза і лепшая кніга); “паэтычнага конкурсу “Пад мірным небам – 65 вёсен”. Таксама быў прэзентаваны калектыўны альманах “Літаратурная Гомельшчына” (чацвёрты выпуск). Друкаванае выданне бягучага года прысвечана дзіцячай і юнацкай тэматыцы. Члены Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі распавялі чытачу аб выдадзеных у 2008-2009 гадах кнігах. Прэзентавалі свае творы і маладыя аўтары, пісьменнікі, якія жывуць у глыбінцы і не з’яўляюцца членамі творчых літаратурных аб’яднанняў. Тут можна было паглядзець багатую выставу выданняў гомельскіх аўтараў і іх калег па пяру з Украіны і Расіі.


Адкрыў “Літаратурныя дажынкі-2009” старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. Празаік у сваім выступленні праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы, а сярод іх былі кіраўнікі абласных уладных структур, грамадскіх аб’яднанняў, пісьменнікі, прапагандысты мастацкага слова на розных узроўнях, работнікі бібліятэчнай сістэмы вобласці, маладыя аўтары, выкладчыкі і студэнты філфака Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, аб дзейнасці мясцовага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за апошні год. А быў ён сапраўды багаты на літаратурныя падзеі і творчыя здабыткі.


Кіраўнік аддзялення, у прыватнасці, адзначыў, што вельмі ўдала прайшоў першы этап сёлетніх літаратурных “Дажынак”, якія адзначаліся пад знакам славянскага літаратурнага братэрства. Сумесныя мерапрыемствы,арганізатарам якіх сталіся пісьменнікі Гомельшчыны, ладзіліся ў чэрвені ў Ноўгарад-Северскім Чарнігаўскай вобласці. Творчы абмен прайшоў цікава, з карысцю для пісьменнікаў Расіі, Беларусі, Украіны. ”За цёплымі творчымі кантактамі, сумеснымі праектамі — наша далейшая будучыня, адзначыў У. Гаўрыловіч. — І мы яе будзем будаваць…”


Гомельскія пісьменнікі ўшанавалі памяць пайшоўшых з жыцця аўтараў-землякоў і сваіх сяброў. Днямі споўнілася б паўстагоддзя адметнаму паэту, якога нарадзіла наша гомельская зямля, Анатолю Сысу. Недарэчная ранняя смерць перашкодзіла годнаму аўтару жыць і тварыць. Па даручэнню Савета аддзялення сёння, напярэдадні творчай сустрэчы ў абласной бібліятэцы, да магілы паэта ў вёсцы Гарошкаве, што ў Рэчыцкім раёне, ускладзены вянок памяці ад пісьменнікаў Гомельшчыны, маладых аўтараў, творчай інтэлігенцыі вобласці. Разам з Анатолем Сысам, у такі дзень былі згаданы таленавітыя гомельскія аўтары, якія пайшлі з жыцця, Ігар Журбін і Фелікс Мысліцкі, а таксама сябар Беларусі, старшыня Курскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Дзеткаў, які раптоўна нядаўна памёр.


Бягучыя літаратурныя мерапрыемствы, якія ладзіліся ў Гомелі і вобласці праходзілі пад знакам юбілею нашага земляка, вядомага беларускага празаіка Івана Кірэевіча Сяркова. У большасці з іх прынялі ўдзел пісьменнікі аддзялення, маладыя аўтары. У накірунку захавання памяці пісьменніцкая арганізацыя хораша працуе з Гомельскім раённым аддзелам культуры, Гомельскай раённай бібліятэчнай сістэмай.Таму і ўдаецца нямала зрабіць карысных спраў.


Кіраўнік абласнога аддзялення распавёў і пра найбольш яркія галоўныя і найболей паспяховыя падзеі літаратурнага года для Гомельскай вобласці — правядзенне цэлага спектру літаратурных мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнароднага характару. Сярод якіх: шматлікія літаратурныя памятныя вечарыны-прэзентацыі; сумесны выязны семінар Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Гомельскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі Саюз журналістаў) ў Калінкавіцкім раёне, дзе на канкрэтных прыкладах, у тым ліку і вырашэння праблем творчага характару, разглядалася пытанне: “Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю”;выданне пад патранажам Савета аддзялення калектыўных складак у рэгіёнах; пазнавальныя творчыя сустрэчы з вучнямі і педагогамі школ вобласці, удзел у юбілейных урачыстасцях калег з Бранскай і Чарнігаўскай абласцей; яркая выстава вядомага гомельскага мастака М.К. Дубравы, да 30 карцін мазырскі паэт, член СПБ Аляксандр Каляда напісаў вершы. Адкрыццё і закрыццё праходзіла ў творчым тэндэме “мастак — паэт”; правядзенне ў Дзень беларускай мовы пісьменнікамі творчай акцыі сумесна з філфакам дзяржуніверсітэта “Гучы, беларускае слова!”, святкаванне Дня музеяў, 210-годдзя А.С. Пушкіна праз ўдзел у канцэртах, творчых акцыях, арганізаваных сумесна з грамадскімі і дзяржаўнымі структурамі; ажыццяўленне цікавага праекта да Міжнароднага дня паэзіі: у Гомелі праведзены першы дзіцячы конкурс чытальнікаў “Вясёлка над Сожам”. Юныя чытальнікі адбіралі для сваіх паэтычных выступленняў творы гомельскіх аўтараў, а ў выніку конкурс быў пераўтвораны ў некалькі своеасаблівых тэатралізаваных свят; праца з творчай моладдзю: плённа працавала на грамадскіх пачатках на базе Славянскай бібліятэкі Школа маладога літаратара абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Сёлета Нінай Шкляравай праведзена звыш 30 заняткаў, практыкаваліся справаздачныя выступленні, юныя таленты задзейнічаюцца ў розных акцыях аддзялення, удзельнічаюць у конкурсах. З маладымі аўтарамі актыўна працавалі М. Болсун, І. Бісеў, А. Ананнеў, Г. Атрошчанка і іншыя аўтары аддзялення. З гэтага года студыя працуе як гурток на базе Дома дзіцячай і юнацкай творчасці. Як вынік такой працы — дзесяць юных гамяльчан адзначаны як лаўрэаты рэспубліканскага молодзевага конкурсу…


Як адзначалася на свяце, у літаратурных часопісах, рэспубліканскіх, абласных, раённых выданнях) апублікавана за 10 месяцаў звыш 150 мастацкіх твораў, у тым ліку і буйной формы пісьменнікаў Гомельшчыны,14 празаікаў і паэтаў трымалі ў руках і свае ўласныя кніжкі. Тры маладыя аўтары выдалі свае першыя асобнічкі, дзякуючы творчаму куратарству старэйшых калег.


Традыцыйна на Гомельшчыне ладзіцца некалькі літаратурных конкурсаў. Так было і сёлета. Так, трэці абласны літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага праводзіўся з 5 красавіка па 5 верасня. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступілі Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі абласны Савет дэпутатаў, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Літаратурны конкурс праводзіўся з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў аўтараў Гомельскай вобласці, стымулявання літаратурнай творчасці аўтараў Гомельскай вобласці. Конкурс ладзіўся ў двух напрамках: члены творчых пісьменніцкіх арганізацый прадстаўлялі аўтарскія кнігі, якія выйшлі з друку ў 2008 годзе, а аўтары, якія не з’яўляюцца членамі творчых саюзаў, прадстаўлялі свае творы ў намінацыі “малая проза”.


Згодна з прынятым рашэннем, сярод прафесійных аўтараў дыпломам адзначана кніга гомельскага празаіка Евы Дударгі “Наследница”. У сваёй аповесці аўтарка распавядае пра “жаночую дынастыю”, дзе з пакалення ў пакаленне — з васемнаццатага стагоддзя да сённяшніх дзён — перадаюцца магічныя здольнасці і веды. Аўтар выдатна адлюстравала жаночую прыроду –- псіхалогію, вобраз мыслення, здольнасць як да самаахвярнай любові, так і да спапяляючай нянавісці. Папярэдне аповесць друкавалася ў часопісе “Нёман”.


Сярод аўтараў, якія не з’яўляюцца членамі творчых пісьменніцкіх саюзаў, дыпломам адзначана кніга апавяданняў і публіцыстычных замалёвак Міхаіла Дзедаўца з г. Гомеля “Охотничьи просторы». У займальнай апавядальнай форме аўтар расказвае пра Гомельшчыну, беларускае Палессе, нашы родныя мясціны. У зборніку знайшлі ўвасабленне шматгадовыя захапленні аўтара — замалёўкі з жыцця паляўнічых і рыбакоў, палешукоў.


У намінацыі “малая проза” дыпломам адзначаны празаічны цыкл “Песні ранняй восені” Галіны Анатольеўны Капецкай з г. Светлагорска. Узнагароды лаўрэатам конкурсу ўручыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сяліцкі. Ен таксама звярнуўся да пісьменнікаў з шэрагам прапаноў, якія ўнеслі б шмат карыснага ў пісьменніцкую асветніцкую дзейнасць. Шэраг выдатных праектаў, якія рэалізуе аддзяленне СПБ, абласныя ўлады не могуць не падтрымліваць.


Адбылася цырымонія ўшанавання ўдзельнікаў яшчэ аднаго літаратурнага конкурса — паэтычнага «Пад мірным небам — 65 вёсен!». Конкурс праводзіўся Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сумесна з Гомельскай абласной арганізацыяй ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Гомельскім абласным музеем воінскай славы з мэтай стварэння яркіх твораў, якія прапагандуюць подзвіг савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Конкурс прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіўся ў намінацыі паэзія. Конкурс праводзіўся асобна для членаў творчых пісьменніцкіх аб’яднанняў Беларусі, і аўтараў, якія не з’яўляюцца членамі творчых арганізацый.


Згодна з прынятым рашэннем, сярод аўтараў, якія не з’яўляюцца членамі творчых аб’яднанняў, заахвочвальным дыпломам арганізатараў конкурсу будзе ўзнагароджаны: Валерый Вітошкін, інжынер-будаўнік, кіраўнік будаўнічай арганізацыі г. Гомеля. Прадстаўленыя на конкурс лірычныя творы “ Из маминых воспоминаний», «Жаль, очень мало вас осталось…”, “Ложная переправа” –- вызначаюцца сваёй дасканаласцю, нагадваюць міні-паэмы, заклікаюць чытача да роздуму.


Сярод членаў творчага Саюза адзначаны творы: Тамары Кручэнка, г. Гомель (“Маналог пехацінца”, “Памяці бацькі” і інш.), Юрыя Арэстава, г. Рагачоў (“Эхо войны”, “Провидение”), Ніны Шкляравай, г. Гомель (“Рэха”, “ І гарэла хата”), Ганны Атрошчанка, г. Гомель (“Горыч”), Алега Ананнева, г. Гомель (“Паэтычны трыпціх “Урокі памяці”).


Памятныя ўзнагароды пісьменнікам уручыў старшыня Гомельскай абласной ветэранскай арганізацыі Міхаіл Васільевіч Ігнаценка. У сваім прывітальным слове ён заклікаў пісьменнікаў працягваць сур’ёзную працу па прапагандзе подзвігу беларускага народа ў час вайны, пажадаў творчага плёну і новых кніг.


З прывітальным словам да пісьменнікаў звярнуўся і прафесар Гомельскага ўніверсітэта Іван Штэйнер, які адзначыў значны рост прафесіяналізму гомельскіх аўтараў у апошнія гады.


Старшыня аддзялення У. Гаўрыловіч узнагародзіў шэраг членаў арганізацыі, а таксама маладых аўтараў дыпломамі і падзячнымі лістамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбыліся творчыя прэзентацыі новых кніг. Цікава прадстаўлялі свае творы В. Ткачоў, Е. Дударга, Н. Шклярава, М. Болсун, А. Атрушкевіч, Г. Атрошчанка і іншыя члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Адметна працуе на Гомельшчыне дзіцячы паэт Яўген Калашнікаў — аўтар кніг для дзяцей “Для чего нужны хвосты?”, “Буквы путать не годится”, “Сегодня праздник у кота”, “Куды спяшаюцца вожыкі?”, “Веселый поезд”, “Учатся в школе по-разному дети”. Яго творы спрыяюць станаўленню свядомасці і выспяванню грамадзянскасці ў пачатку жыццёвага шляху чалавека. Увогуле, Яўген Калашнікаў — запатрабаваны аўтар у дзіцячай аўдыторыі, штомесяц наведвае дзіцячыя ўстановы адукацыі. У 2009 годзе Яўген Калашнікаў выдаў кнігу казак “Волшебный цветок”, накладам 500 экз. Дзіцячы паэт зрабіў вялікі падарунак маленькім чытачам праз адміністрацыю абласной бібліятэкі: падараваў 150 экземпляраў новай кнігі і 100, што выйшлі раней. Гэты добры падарунак быў прыняты і падтрыманы апладысментамі.


Добрае слова сказалі калегі пра творчасць празаіка В. Кадзетавай, нават зрабілі ёй падарунак з нагоды перамогі ў галоўным літаратурным рэспубліканскім конкурсе года, дзе яе кніга “Шкляная зорка” заняла другое месца — пранікнёныя радкі прысвяціў ёй гомельскі паэт А. Ананнеў.


Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сёлета выпусціла чарговы нумар альманаха “Літаратурная Гомельшчына”, прысвечаны творчасці дзіцячых аўтараў, і не толькі Гомельшчыны, але і аўтараў з прымежных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Гэтае выданне прэзентаваў У. Гаўрыловіч, які таксама расказаў пра творчасць А.Каляды, М. Слівы, І. Бісева, Ю. Фатнева, а таксама пра выдавецкія праекты “Міжрэчча” і “Славянскія званы”.


Цёпла ў душэўным плане было ад цудоўных канцэртных нумароў, якія падаравалі пісьменнікам выкладчыкі і выканаўцы Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага, а таксама пранікнёных пажаданняў вядучых дзеі –- члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ю. Максіменкі.


Завяршыліся “Літаратурныя дажынкі-2009” прыняццем зварота яго ўдзельнікаў да абласных уладаў аб прысваенні Славянскай бібліятэцы імя Кірылы Тураўскага, стварэнні ў Гомелі літаратурнага музея, а таксама аглядам таго, што збіраюцца зрабіць пісьменнікі вобласці да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў наступным годзе ў Хойніках.


Па абедзе гэтага ж дня пісьменнікі Гомельшчыны прынялі ўдзел у адкрыцці памятнай дошкі на доме, дзе нарадзіўся І.К. Сяркоў. На цырымоніі адкрыццця выступілі: старшыня Пакалюбіцкага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Чэркас, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч, а таксама сябры і калегі празаіка — Васіль Ткачоў і Міхась Болсун. Дошку адкрылі сыны паэта, а за вялікую ўвагу да памяці празаіка прысутным падзякавала жонка паэта — Л.А. Сяркова. У гэты дзень у пісьменнікаў Гомельшчыны было шмат іншых творчых сустрэч.


Улад ПРЫАЗЕРНЫ.


АД РЭДАКЦЫІ.


Удзел у абласных літаратурных конкурсах сёлета прымалі і многія жыхары нашага раёна. Як паведамілі «НП» з аргкамітэта, Галіне Лыкавай з п. Чырвонае за прадстаўлены твор выказана падзяка заснавальнікаў конкурсу. Шчыра віншуем даўняга аўтара нашай газеты!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.