Інтэрнэт прыходзіць у бібліятэкі

У чатырох сельскіх бібліятэках нашага раёна маюць магчымасць прапанаваць сваім наведвальнікам паслугі інтэрнэта.


Для гэтага ў бібліятэках аграгарадкоў “Рычоў”, “Дуброва”, “Людзяневічы”, “Азяраны” ўстаноўлена камп’ютэрная тэхніка. Як зазначыла дырэктар бібліятэчнай сістэмы раёна Людміла Кронда, работа па камп’ютарызацыі сельскіх бібліятэк на гэтым не спыняецца. Яшчэ ў трох бібліятэках аграгарадкоў “Сяменча”, “Верасніца” і “Азёрны” ў хуткім часе з’явяцца камп’ютэры. Гэта дасць магчымасць чытачам атрымліваць больш разнастайнай інфармацыі пра сусветную павуціну.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.