ПАСКОРАНЫМІ ТЭМПАМІ

Паскоранымі тэмпамі вядзецца ў раёне індывідуальнае будаўніцтва жылля. Пры плане 4664,0 квадратных метраў уведзена ў эксплуатацыю 5103 метраў квадратных, што склала 109,4 працэнта да гадавога задання. У трэцім квартале бягучага года ўведзена 859 квадратных метраў.


Працягваецца будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне №8 горада Жыткавічы (падрадчык ПМК-97) і 28-кватэрнага жылога дома ў пасёлку Чырвонае (падрадчык “Рытм-Будсервіс”). Увод гэтых аб’ектаў у 2009 годзе.


Вядзецца будаўніцтва двух кааператыўных 20-кватэрных жылых дамоў у райцэнтры. У чацвёртым квартале бягучага года будзе распачата будаўніцтва двух 20-кватэрых жылых дамоў, 40-кватэрнага і 60-кватэрнага жылых дамоў у Жыткавічах. Зараз вядзецца будаўніцтва жылых дамоў у фермерскай гаспадарцы Шруба (падрадчык ПМК-97) у горадзе Тураве і ў рыбгасе “Белае” (падрадчык ПМК-76) у вёсцы Баравая.


За 9 месяцаў бягучага года КУП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жыткавіцкага раёна” з усіх крыніц фінансавання асвоена інвестыцый 17652,0 мільёнаў рублёў, што ў супаставімых цэнах да мінулага года склала 437,6 працэнта.


У жніўні 2009 года былі завершаны работы па рэканструкцыі школы ў вёсцы Верасніца (першы этап праектавання). Выдзелены сродкі (250 мільёнаў рублёў) і распачаты работы па будаўніцтву школы ў вёсцы Хільчыцы.


За кошт сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонда праведзена добраўпарадкаванне вуліц Чкалава, Зялёная ў райцэнтры і вуліцы Палявая ў вёсцы Пагост, асвоена 180 мільёнаў рублёў. Таксама за кошт гэтага фонда былі абуладкаваны пад’езды да месцаў жылой забудовы ў вёсках Сяменча, Старажоўцы, Людзяневічы, асвоена 240 мільёнаў рублёў.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.