Праявім міласэрнасць і дабрыню

Чарговую дабрачынную акцыю да Міжнароднага дня інвалідаў праводзяць супрацоўнікі Жыткавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэтыя дні. Да дваццаць сёмага лістапада ў рамках гэтага мерапрыемства мы можам аказаць дзейсную дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі (інвалідам).


Дабрачынная акцыя пройдзе ў магазінах “Зубраня”, “Паўднёвы”, гастраном № 1, “Спадарожнік”, а таксама там, дзе маюцца лагатыпы тэрытарыяльнага цэнтра. Кожны наведвальнік гэтых гандлёвых кропак зможа купіць любы прадукт харчавання, сродак гігіены, іншы тавар для тых, каму зараз вельмі цяжка. Купленае намі супрацоўнікі цэнтра перададуць адзінокім інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У нашым раёне людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя пражывае 2624 чалавекі, сярод якіх 175 дзяцей-інвалідаў. Гэта людзі з рознай ступенню страты здароўя, якім пастаянна патрабуецца медыцынскі догляд, аздараўленне, наша дапамога.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.