Свята прайшло на славу

Сёмага лістапада жыхары Перарова, а таксама госці дружна сабраліся ў Перароўскім сельскім Доме культуры, дзе з удзячнасцю сустрэлі самадзейных артыстаў Чэрніцкага сельскага клуба — фальклорны ансамбль “Спасаўка”.


Вечар адкрыла Кацярына Санец, якая павіншавала ўсіх са святам і выказала душэўныя пажаданні. Вельмі спадабаліся ўсім прысутным у зале песні “Каля млына”, “Каліна-ягада”, “У полі вярба”, “Ой, на гары два дубкі”, “Вышыванка” і іншыя.


А ў якіх прыгожых строях былі самадзейныя артысты, якія ўмеюць як спяваць і танцаваць, так і добра працаваць. Шмат апладысментаў выпала на адрас Вольгі Якушэвіч, Тамары Маркевіч, Вольгі Семчонак, Галіны Меляшчэня, Ніны Хмялеўскай, акампаніятара Сяргея Ефімовіча і др. На высокім мастацкім узроўні была выканана і пастаноўка “Цыганы”.


У заключэнне канцэрта пад бурныя апладысменты слухачоў і гледачоў, што падняліся са сваіх радоў, прагучала песня “Бывайце здаровы”. Малайцы, чэрнічане, здароўя вам на доўгія гады, каб вы ніколі не хварэлі, так трымаць і надалей.


Е. ЗАБЕЛІЧ, в. Перароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.