У стабільным рытме

У стабільным рытме на працягу года працуе калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. Прадпрыемства імкнецца скараціць да мінімуму складскія запасы гатовай прадукцыі, на ўвесь гадавы аб’ём вытворчасці сфарміравала партфель заказаў, паспяхова выконвае даведзеныя паказчыкі бізнес-плана, мае ўстойлівае фінансавае становішча, працуе з прыбыткам.


За студзень-кастрычнік 2009 года пры плане 83,1 тысячы тон фактычна было выраблена 86,6 тысячы тон паліўных брыкетаў — 100,3 працэнта. Заданне па таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах за 10 месяцаў бягучага года было выканана на 103 працэнты, што ў сваю чаргу склала 101,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2008 года.


Паспяхова ідзе і адгрузка торфабрыкетаў на экспарт у Швецыю. Калі за студзень-кастрычнік 2008 года іх было рэалізавана 31,2 тысячы тон, то ў бягучым годзе — 37,2 тысячы тон на 1778,3 тысячы долараў ЗША. На 125,5 працэнта вырасла зарплата.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.