Удзельнічайце ў творчым конкурсе

Міністэрства культуры Беларусі аб’явіла аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. У лістападзе – снежні бягучага года будзе праведзены першы адборачны этап конкурсу, які пройдзе ў рэгіёнах. Раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне аб правядзенні першага этапа Рэспубліканскага конкурсу і гала-канцэрта “Зорка ўзышла над Беларуссю”.


Так, 28 лістапада ў раённым Доме культуры ў розных намінацыях выступяць прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў гарадоў Жыткавічы і Тураў, а 5 снежня — арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Гала-канцэрт адбудзецца 12 снежня.


Як паведамілі “НП” у аддзеле культуры, конкурс праводзіцца ў намінацыях “Аўтарская песня”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Дызайн”, “Жывапіс і графіка”, “Народныя спевы”, “Размоўны жанр”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоу-праграм”, “Сацыяльная рэклама”, “Скульптура”, “Сучасны танец”, “Фатаграфія”, “Эстрадныя спевы”. Удзел у конкурсе могуць прыняць усе жадаючыя (персанальна альбо калектывы) ад 16 да 31 года. Дарэчы, падрабязна даведацца аб умовах правядзення конкурсу можна патэлефанаваўшы ў аддзел культуры на нумар 21035.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.