З пытаннямі да суддзі

Як паведаміў “НП” старшыня суда Жыткавіцкага раёна А.Глюза, у хуткім часе жыхары раёна змогуць звярнуцца па асабістых пытаннях да намесніка старшыні Гомельскага абласнога суда, старшыні калегіі па грамадзянскіх справах Васіля Леанідавіча Белавусава.


Такая магчымасць будзе наладжана 27 лістапада бягучага года з 10 да 14 гадзін у памяшканні суда Жыткавіцкага раёна. Можна і папярэдне запісацца на прыём. Так, папярэдні запіс будзе весціся 25 лістапада ў рабочы час, а 26 лістапада з 9 гадзін раніцы да 13.00 па тэлефонах 23999, 21078.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.