Асноўная крыніца даходаў

Возера Чырвонае, акрамя сваёй прыгажосці і рыбных запасаў, багатае на карыснейшы глей, што можа з вялікай аддачай выкарыстоўвацца ў многіх галінах народнай гаспадаркі, — сапрапелі. Штогод нарыхтоўкай іх і займаецца спецыялізаваны ўчастак адкрытага акцыянернага таварыства “Жіткавічыхімсервіс”.


Вось і ў сёлетнім сезоне было намыта 11 тысяч тон эліксіру ўрадлівасці, нарыхтавана 6 тысяч тон, што прыкладна на ўзроўні мінулага года. А вялікі аб’ём намытай сыравіны дасць магчымасць у наступным сезоне без раскачкі, аператыўна распачаць назапашванне новых сапрапеляў.


Здабыча, нарыхтоўка і рэалізацыя сапрапеляў была і застаецца асноўнай крыніцай даходаў акцыянернага адкрытага таварыства. Галоўны спажывец -– вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”, якое з вялікай карысцю для справы выкарыстоўвае сапрапелі для прыгатавання буравых раствораў. За 10 месяцаў 2009 года туды іх было прададзена каля 3 тысяч тон. Акрамя таго,13,3 тысячы тон карыснай сыравіны было дастаўлена мясцовымі вадзіцелямі на палеткі сельгаспрадпрыемстваў Жыткаўшчыны.


А за студзень – кастрычнік бягучага года балансавы прыбытак акцыянернага таварыства склаў 198 мільёнаў рублёў, выручка ад рэалізацыі прадукцыі 4 мільярды 353 мільёны рублёў, а рэнтабельнасць 6,9 працэнта.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.