Экзаменуе атэстацыйная камісія

Раз у тры гады ўсе інжынерна-тэхнічныя работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” праходзяць атэстацыю на прафпрыгоднасць. Вось і ў гэтыя снежаньскія дні завяршаецца атэстацыя ў апошняй чацвёртай групе, а экзамены павінны здаць 65 чалавек.


Як сведчаць вынікі камісіі, у якую ўваходзяць дырэктар прадпрыемства, галоўныя спецыялісты, юрысконсульт, спецыяліст па кадрах, у сваёй пераважнай большасці экзаменуемыя дэманструюць трывалыя тэарэтычныя веды і цвёрдыя практычныя навыкі на сваіх рабочых участках.


Зрэшты, гэта з усёй нагляднасцю пацвярджаюць і вынікі работы калектыва за 11 месяцаў года. Так, пры плане 92,5 тысячы тон брыкета было выпушчана 92,8 тысячы тон. Планавалася выпусціць таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 9657 мільёнаў рублёў, а фактычна выраблена яе на 9832 мільёны рублёў, што склала 101,8 працэнта да плана і 101,5 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года.


Вельмі плённа папрацавалі тут і ў галіне экспарту. За студзень-лістапад 2009 года за мяжу, у Швецыю, было адгружана 41,2 тысячы тон торфабрыкетаў на 1996,6 тысячы долараў ЗША. А гэта 140,2 працэнта да ўзроўню 11 месяцаў 2008 года.Станоўчыя паказчыкі і па энергазберажэнні. А сярэднямесячная зарплата з пачатку года тут склала звыш 1 мільёна рублёў.


Увогуле ж папярэднія падлікі паказваюць, што ўсе гадавыя заданні ў акцыянерным таварыстве будуць паспяхова выкананы.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.