Гэта ваша газета!

Гасцінна расчынілі дзверы ўсе паштовыя аддзяленні раёна ў мінулы чацвер. Ладзіўся Дзень падпісчыка на перыядычныя выданні, і ў першую чаргу на нашу раёнку. Працаўнікі паштовай сувязі паказалі высокую арганізацыю ў правядзенні гэтага мерапрыемства. Асабліва ж гэта датычылася галоўнага месца правядзення акцыі — цэнтральнага паштовага аддзялення.


І вельмі прыемна, што многія жыхары горада і раёна прынялі ўдзел у гэтай справе, наведалі паштовыя аддзяленні і падтрымалі раёнку.


Да трынаццаці гадзін працаўнікі аддзялення №3 праводзілі бяспройгрышную латарэю, удзел у якой маглі прыняць як патэнцыяльныя падпісчыкі, так і кліенты вузла паштовай сувязі.


Акрамя гэтага, кожны мог азнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі нашай краіны і бліжняга замежжа. — “Новае Палессе” я выпісваю вось ужо сорак гадоў, — адзначыла Ядзвіга Пяшэвіч, — роўна столькі, колькі жыву ў раёне. І ведаеце, не шкадую. Тым больш што з кожным годам яна становіцца больш цікавай.


Завяршыўся ж гэты дзень розыгрышам прызоў сярод падпісчыкаў “Новага Палесся”. Пераможцамі сталі жыхары райцэнтра Т.Г. Жыгадла, Е.І. Мацеюк, Н.Б. Макарэвіч і жыхарка Турава Л.Л. Арлянковіч.


Тым часам падпісная акцыя працягваецца. Падпішыцеся на раёнку зараз, каб Новы год сустрэць з “Новым Палессем”!


А. АЛЯКСАНДРАЎ. Фота В. КІЖНЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.