Колькі нас?

Аддзел статыстыкі па Жыткавіцкаму раёну падвёў папярэднія вынікі перапісу насельніцтва.


За адзінаццаць дзён гэтай дзяржаўнай кампаніі часовым перапісным персаналам улічана 40803 чалавекі, пастаянна пражываючых у нашым раёне. Тыя жыхары, напрыклад, студэнты, ваенаслужачыя і іншыя катэгорыі грамадзян, якія на перыяд перапісу знаходзіліся па-за межамі раёна, падлічаны па месцы іх знаходжання.


Па дадзеных перапісу ў раёне ўлічана19476 мужчын і 21327 жанчын. У Жыткавічах пражывае 15885 насельніцтва ( мужчын —7632, жанчын — 8253) у Тураве – 2965 ( мужчын — 1355, жанчын — 1610). 21953 чалавекі — жыхары сельскай мясцовасці. Найменшая колькасць жыхароў улічана ў вёсцы Брынёва — 4 чалавекі. Самы ж вялікі населены сельскі пункт раёна — пасёлак Чырвонае, дзе перапісана амаль паўтары тысячы чалавек. Дарэчы, сярод Саветаў, як паказаў перапіс, найбольш населены таксама Чырвоненскі — 3328 чалавек, Верасніцкі — 2753 і Людзяневіцкі — 2284 чалавекі.


Падчас перапісу на тэрыторыі раёна ўлічана дзевяць замежных грамадзян і 16959 хатніх гаспадарак.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.