Конкурс з прызёрамі, але без пераможцы

Менавіта так закончыўся сёлета раённы агляд-конкурс на лепшы машынны двор сельгаспрадпрыемстваў.


Такое рашэнне спецыяльнай камісіі выклікана тым, што ніводзін машынны двор гаспадарак поўнасцю не адпавядаў тым крытэрыям, якія былі вызначаны ўмовамі конкурса. А вось другое і трэцяе месцы членамі камісіі адпаведна прысуджаны машынным дварам КСУПаў “Агра-Прыпяць” і “Бялёў”. На думку камісіі, гэтыя структурныя падраздзяленні вышэйназваных гаспадарак у параўнанні з астатнімі лепей дабраўпарадкаваны, тут намнога лепш пастаўлена арганізацыя вытворчых працэсаў і іншая дзейнасць. Дадзенае мерапрыемства паказала, што сельгаспрадпрыемствам ёсць яшчэ над чым працаваць на машынных дварах, каб адпавядаць самым высокім стандартам.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.