Курс – на здаровы лад жыцця

Тыя, хто ў ААТ “Жыткавічыхімсервіс” сябруе са спортам і ўвогуле імкнецца весці здаровы лад жыцця, па серадах і пятніцах пасля працоўнага дня бяруць накірунак у бок Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №3. Звычайна гэта група з пяці і больш чалавек.


Там яны займаюцца ў трэнажорнай зале, гуляюць у валейбол і другія гульні, затым наведваюць сауну, басейн. Зайздросным пастаянствам у гэтай справе вызначаюцца юрысконсульт Іван Таргонскі, начальнік сельгасучастка Аляксандр Бандзюк і другія работнікі таварыства.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.