На агеньчык Дома культуры

Праца ў Тураве ідзе поруч са змястоўным адпачынкам, аб якім увесь час клапоцяцца мясцовыя работнікі культуры. Да прыкладу, 7 лістапада ў гарадскім Доме культуры для моладзі была арганізавана тэматычная інфармацыйная праграма “Дарогамі кастрычніка”.


Цікава, відовішчна прайшоў і агляд-конкурс сямейных калектываў “Ад сям’і з паклонам і надзеяй”, ўдзел у якім прынялі 7 сямей з Тураўшчыны. Шмат апладысментаў дасталася сям’і Валерыя Катлярчука з Турава.


У Доме культуры прайшоў і месячнік, прысвечаны барацьбе са СНІДам. Здаровая, дзейсная прапаганда вялася на маладзёжных дыскатэках, у брыфінг-клубе “Будучыня без СНІДа”, на віктарыне “СНІД і яго прафілактыка”. А ў апошнюю суботу лістапада сумесна з работніцамі бібліятэкі была наладжана інфармацыйная відэапраграма “Чалавецтва — група рызыкі”.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.