Падведзены вынікі

“Працягні руку дапамогі” -– так называлася акцыя міласэрнасці, аб’яўленая ў нашым раёне задоўга да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. У пяці гандлёвых кропках райцэнтра былі ўстаноўлены спецыяльныя скрынкі, у якіх кожны жадаючы мог пакінуць свой падарунак людзям з абмежаванымі магчымасцямі.


І вось падарункі дастаўлены ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. У асноўным гэта прадукты харчавання — салодкія прысмакі. Найбольшы “ўраджай “быў сабраны ў магазіне “Паўднёвы”, што ў мікрараёне Азёрны. Як і ў мінулым годзе, з усёй адказнасцю аднесліся да гэтай акцыі ў магазінах “Бярозка” і “Явар”.


Усе сабраныя падарункі будуць раздадзены дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, у першую чаргу, з цяжкімі формамі немачы. Гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак сацыяльныя работнікі наведаюць па месцы жыхарства.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.