Шлях да майстэрства

“Раз, два, тры. Раз, два, тры”, — лічыць настаўніца ў такт танцавальных рухаў, якія выконваюцца групай дзяўчынак. “А цяпер пад музыку паспрабуем”, — працягвае заняткі кіраўнік танцавальнага гуртка “Архідэя”, што працуе ў САШ №1. Вядзе гэты гурток настаўніца гісторыі Таццяна Касінская.


Пэўныя веды па танцавальнаму мастацтву Таццяна Вячаславаўна пераняла ад маці, якая працавала мастацкім кіраўніком у дзіцячым садзіку. І яны, як паказала жыццё, ёй спатрэбіліся. Дзеці з цікавасцю наведваюць гурток. Вядзе настаўніца ў першай школе яшчэ і гурток па краязнаўству. На ім яна стараецца прывіваць вучням любоў да свайго краю праз даследчую работу.


Заняткі краязнаўствам дазваляюць дзецям больш поўна засвойваць курс гісторыі, які яна выкладае. Стараецца настаўніца для даследчай работы падбіраць цікавыя тэмы і распрацоўваць не менш захапляючыя праекты. Пласт жа ў нашым раёне для гэтага вельмі вялікі.


У працоўным калектыве Таццяна Вячаславаўна працуе ўсяго некалькі гадоў. Ей спадабалася, як яе прынялі ў школе, далі магчымасць для прафесійнага росту. Сказалася і падтрымка адміністрацыі і старэйшых калег. Таму яна задаволена сваім прафесійным выбарам настаўніцы гісторыі, хаця мае яшчэ і юрыдычную адукацыю. Цяпер усе свае веды Таццяна накіроўвае на тое, каб дасягнуць у школьным калектыве належнага аўтарытэту сярод калег і вучняў. Мэтанакіраванасць і настойлівасць, старанне і высокаадукаванасць — вось тая трывалая аснова, з якой і распачала яна свой шлях да вяршынь майстэрства ў новым калектыве.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.