Штосьці з памяццю маёй стала…

Пра неверагодную гісторыю паведаміў «НП” следчы пракуратуры Жыткавіцкага раёна Сяргей Ільіч. Сутнасць яе ў наступным. У сярэдзіне ліпеня ў вячэрні час да дзяжурных Жыткавіцкага райаддзела ўнутраных спраў звярнулася за дапамогай адна з жыхарак раёна, якая была ў той момант у стане алкагольнага ап’янення. Грамадзянка паведаміла, што ў цэнтры горада, па вуліцы Карла Маркса, да яе падышлі двое незнаёмых хлопцаў і, пагражаючы нажом, запалохалі і прывялі ў адзін з дамоў гэтай вуліцы. Па словах заяўніцы, адзін з маладых людзей сілай авалодаў ёю, але яна змагла вырвацца з “непажаданых абдымкаў” і дабегчы да райаддзела міліцыі.


На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група, хаця ў міліцыянераў адразу ўзніклі падазрэнні адносна яе паказанняў. Ва ўказанай кватэры “пацярпеўшай” не знойдзена слядоў насілля, затое засталіся прыкметы нядаўняга п’янага разгулу, ужывання спіртных напояў. Супрацоўнікі РАУС ажыццяўлялі праверку указаных “пацярпеўшай” наўмыснікаў, а праз некалькі дзён яна сама ўказала так называемага злачынцу. Аднак, вынікі праведзеных экспертыз не знайшлі фізічных пашкоджанняў як у заяўніцы, так і “злачынцы”. І толькі праведзеная генатыпаскапічная экспертыза (а гэта далёка не бясплатная рэч: кошт яе складае каля мільёна рублёў) расставіла “усе кропкі” у гэтай загадкавай справе. Як высветлілася, грамадзянка ў адзначаны час сапраўды мела сувязь па ўзаемнай згодзе, але з другім хлопцам, з каторым напярэдадні распівалі гарэлку. Але ж вось нешта з яе памяццю стала не тое…


Толькі спасылкі на памяць не засталіся без увагі раённай пракуратуры. У адносінах яе ўзбуджана крымінальная справа, якая накіравана ў суд Жыткавіцкага раёна. Грамадзянка будзе несці адказнасць за свядомы падман праваахоўных органаў аб здзейсненым злачынстве.


Падрыхтаваў М.МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.