Сустрэча ў гімназіі

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам В. Рагалевіча, намесніка старшыні Жыткавіцкага райвыканкама, у мінулы панядзелак наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія г. Жыткавічы”.


Былі агучаны пытанні парадку дня: “10 гадоў Саюзнай дзяржаве: праблемы і перспектывы” і “Сусветная кампанія супраць СНІД: “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”. З інфармацыяй па першай з іх выступіў В. Рагалевіч. Пра СНІД, грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашым раёне расказаў У. Зінчанка. Перад прысутнымі выступілі таксама М. Зубко, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і Я. Шабаеў, начальнік РУПС. У шчырым, зацікаўленым дыялогу мясцовых педагогаў цікавілі такія надзённыя пытанні як забеспячэнне цяплом і святлом, стан нашых дарог, праявы п’янства ў грамадскіх месцах.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.