Там, дзе дзеці, — павінна быць чысціня

Гэтага прынцыпу ў сваёй рабоце вось ужо амаль дваццаць гадоў прытрымліваецца прыбіральшчыца гарадской гімназіі Валянціна Касабуцкая.


Валянціна Уладзіміраўна не з тых людзей, хто з лёгкасцю можа памяняць сваё працоўнае месца. Няхай яе прафесія і не такая прэстыжная і грашовая, але не ў яе звычцы “пералятаць” з адной арганізацыі ў другую. Важней для жанчыны, каб людзі добрыя ў калектыве сабраліся, цанілі яе старанне, паважалі. Гэта яна і знайшла спачатку ў школе-інтэрнаце, а пасля яго закрыцця ў гарадской гімназіі.


— Працаўладкоўвалася прыбіральшчыцай у школу-інтэрнат толькі з-за дзяцей, — расказвае Валянціна Уладзіміраўна. — Садзік знаходзіўся побач, зручна было, ідучы з працы, забіраць дзяцей. А пасля прывыкла да калектыву. Калі школу-інтэрнат закрылі, засталася ў гімназіі, якая абаснавалася на яе месцы. Так і працую.


Клопат Валянціны Уладзіміраўны — прыбраць пакоі, калідоры, санвузлы, у спальным корпусе, дзе жывуць гімназісты з вёсак. Летам разам з калегамі яна прымае актыўны ўдзел у рамонце класаў і спальных пакояў. Многія змяненні ў іх знешнім выглядзе — гэта справа рук тэхнічнага персаналу. Імпануе жанчыне, што ў калектыве ёсць узаемавыручка. Ніхто не пакіне сам насам з бядой. Абавязкова дапамогуць. Ды і праца тэхперсаналу шануецца выхаванцамі належным чынам, таму і працуецца пры такіх адносінах з задавальненнем.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.