Трэція ў вобласці не выпадкова

Мясціны ў ваколіцах вёскі Перароў, побач з якой працякае паўнаводная Прыпяць, — найпрыгажэйшая на Жыткаўшчыне. А яшчэ гэтаму населенаму пункту пашанцавала на дбайных і руплівых гаспадароў, якія ўвесь час клапоцяцца пра гэтую прыгажосць, у кожную пару года працуюць над добраўпарадкаваннем вёскі.


І запяваламі гэтых добрых спраў тут сталі мясцовыя настаўнікі і вучні. Дастаткова сказаць, што ў Год роднай зямлі, па добраўпарадкаванню сярод базавых школ раёна да пачатку новага навучальнага года Перароўская базавая школа заняла першае месца на Жыткаўшчыне.


З пачатку сакавіка 2009 года школа прыняла актыўны ўдзел у правядзенні раённага конкурсу ландшафтных праектаў “Гео – декор” сярод устаноў адукацыі. А за тым паслала свой праект “Які цудоўны гэты свет” на абласны конкурс. Яго кіраўнікамі сталі дырэктар школы Іна Дарафей і вучні Вікторыя Санец, Андрэй Швец, Анастасія Анішчонак, Наталля Герман, Вера Касаткіна, Уладзімір Мішчанка і Артур Мінчук.


І вось нядаўна прыйшла радасная вестка: Перароўская базавая школа заняла ў гэтым конкурсе трэцяе месца ў вобласці.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.