Для дзяржавы і насельніцтва

Мінулы год для калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес” не быў спрыяльным у плане выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў, набраць добрыя тэмпы работ удалося толькі на яго фінішным адрэзку. Таму жыткавіцкія лесанарыхтоўшчыкі пастараліся ўзяць упэўнены старт на сваіх дзялянках з першых дзён і тыдняў новага года, добра ўсведамляючы, што ўпушчаныя аб’ёмы і час будзе ў далейшым цяжка навярстаць.


А для плённай работы ў акцыянерным таварыстве, дзе на розных участках працуе 417 чалавек, кіраўніцтва пастаралася стварыць усе ўмовы. Выдзелены і аплочаны ў чатырох раёнах лесафонд, асвойваюць які ўсе брыгады нарыхтоўшчыкаў. Для стабільнай, бесперабойнай работы маецца неабходная тэхніка. У 2009 годзе за ўласныя сродкі тут набылі два новыя колавыя тралёвачныя трактары і два МАЗы-лесавозы з інавацыйнага фонду. Мясцовы машынна-трактарны парк папоўніў таксама новы пагрузчык з так званым маніпулятарам, што значна аблягчае і паскарае работу як у лесе, так і на складзе.


Немалыя працоўныя здабыткі дабавіў калектыў работнікаў лесу ў сваю агульную скарбонку і ў мінулым годзе. Для рэалізацыі ў дзяржаўны і ўласны сектар грамадзян было нарыхтавана разам з паслугамі для Жыткавіцкага лясгаса 90112 метраў кубічных лесу, 94660 метраў кубічных яго вывезена, 95057 кубаметраў хлыстоў распілавана на сартыменты. Было выпушчана 14933 кубічныя метры піламатэрыялаў, здабыта 273,8 тоны каштоўнай смалы-жывіцы.


У 2009 годзе было выпушчана таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 8 мільярдаў 910 мільёнаў рублёў. Насельніцтву рэалізавана тавараў на 635 мільёнаў рублёў, што склала 105 працэнтаў да плана.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.