Падаравалі радасць і малым, і дарослым

Калектыў узорнага клуба “Ералаш” падрыхтаваў і паказаў для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды каля ёлкі”. Дзеці сустрэліся з непаўторнаю прыгажуняй-казачніцай, Чырвонай Шапачкай, Дзядулем Марозам, Снягуркай, Лясуном і бабай Ягой. Як цудоўна ігралі свае ролі яшчэ зусім юныя артысты: Марта Жураўлевіч, Сняжана Макарэвіч, Алена Кананенка, Алена Мельнічэнка. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Закончылася свята гульнёва-забаўляльнай праграмай з атрыманнем ад Дзеда Мароза і Снягуркі салодкіх пачастункаў.


Не абышліся без свята старэйшая катэгорыя насельніцтва і моладзь. Для іх былі арганізаваны і праведзены: святочны агеньчык “Зімовая фантазія” і баль-маскарад “З Новым годам, землякі”.


Прыемна адзначыць, што работнікі Дома культуры Алена Астроўская, Наталля Горбат і Валянціна Укражэнка правялі такую форму работы як віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі з наведваннем на даму самых маленькіх жыхароў вёскі Сяменча. Колькі было радасці ў дзіцячых вачах, калі на парозе хаты з’яўляліся сапраўдны Дзед Мароз, Снягурка і рыжая Лісічка!


Дзеткі з хваляваннем чыталі вершы, вадзілі харавод, атрымлівалі падарункі. Былі задаволены ўсе: і бацькі, і дзеці. І не дзіва, што на другі дзень з гэтай місіяй Дзеда Мароза і Снягурку запрасілі ў суседнюю вёску Відошын. Але гэта яшчэ не ўсё. Вяртаючыся назад, казачныя персанажы звярнулі ў бок фермы, дзе ў гэты час ішла вячэрняя дойка кароў. Даяркі доўга дзякавалі за прыемны візіт і святочнае музычнае віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі.


Прыемна, што мерапрыемствы прайшлі на добрым узроўні, а жыхары атрымалі радасць і добры настрой. Хочацца падзякаваць дырэктара КСУП “Чырвоны Бор” С.А. Макарэвіча за аказанне фінансавай падтрымкі ў правядзенні свята.


Хораша правёў калектыў Дома культуры і калядкі.


В. УКРАЖЭНКА, кіраўнік узорнага клуба “Ералаш”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.