Шчодрая прадпрымальніца

Сапраўдныя навагоднія і калядныя цуды адбываліся на ранішніках і балі, якія прайшлі ў Мілевіцкім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа.


Шматлюдна было на ранішніку “Зімовая казка” для вучняў пачатковай школы. Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве можна ўбачыць усіх мацярок вёскі са сваімі маленькімі дзеткамі. Па дзеі мерапрыемства свавольніца Баба-Яга скрала Снягурку, і ўсім лясным звяркам, прайшоўшы праз розныя чараўніцтвы, патрэбна было да свята вярнуць яе. З гэтай нялёгкай задачай дапамагла справіцца Завіруха. Разам са Снягуркай быў знойдзены і чароўны мех, у якім былі прызы за лепшыя касцюмы і падарункі. Песні, танцы, карагоды – гэта ўсе складаемыя ранішніка для дзетак.


Вечаровы баль для старшакласнікаў быў іншага зместу. Старога Дзеда Мароза са Снягуркай пасадзілі перад тэлевізарам, дзе яны павінны былі выбраць лепшую забаўляльную перадачу. У ліку іх: і казка “Папялушка”, і імправізаваны канцэрт “Песня года”, і новы выпуск мультыплікацыйнага фільма “Ну, пачакай!”. Самадзейных артыстаў прысутныя ў зале падтрымлівалі сапраўднымі авацыямі.


Напэўна змест нататкі будзе непоўным, каб не прыгадаць і не выказаць словы ўдзячнасці нашаму даўняму спонсару Валянціне Давідовіч. На працягу многіх гадоў яна забяспечвае нашу ўстанову пачастункамі. Не сакрэт, што многія з дзяцей прыходзяць на свята менавіта з-за падарункаў. І прадпрымальніца пастаралася, каб гэтае жаданне рабят збылося. Варта ўвагі і тое, што Валянціна Гашамаўна заўзятая прыхільніца школьнай самадзейнасці. Нягледзячы на занятасць, яна знайшла час, каб пабываць на нашых навагодніх святах.


Пасля заканчэння мерапрыемстваў дырэктар школы Міхаіл Хаміцэвіч у прысутнасці вучняў і бацькоў падзякаваў прадпрымальніцы, што яна не забывае пра дзетак. Віншаванні са святамі і пажаданні даўгалецця, добрага здароўя Валянціне Гашамаўне і яе родным выказваюць і бацькі школьнікаў.


В. ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, вёска Мілевічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.