Адпачываючым – сервіс, дзяржаве – даход

Прыбытковай застаецца тураўская гасцініца КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, якая ветліва адчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых амаль два гады таму. Тут да паслуг 29 нумароў, адпачываць можна ў аднамесных, двухмесных і пакоях “люкс”. Маецца таксама адзін двухмесны пакой для інвалідаў.


У гасцініцы другой катэгорыі для турыстаў, камандзіровачных, усіх жадаючых тут створаны неблагія ўмовы: да паслуг кожнага душ, халадзільнік, тэлевізар, а ў апошні час працуе лазня-саўна. У тутэйшым буфеце, разлічаным на 36 пасадачных месцаў, можна заказаць сняданак і вячэру, папіць чаю, кавы.


З задавальненнем спыняюцца тут усе, хто хоча адпачыць на ўлонні маляўнічай прыроды, наведаць славутыя мясціны. А гэта як беларусы, так і расіяне, прадстаўнікі Украіны, Прыбалтыкі, Англіі, Італіі, Чэхіі.


У 2009 годзе ў гасцініцы было прададзена 6739 ложка-месцаў, прыбытак склаў 40 мільёнаў 824 тысячы рублёў.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.