Адзнака медыкам – выдатна

Нядаўняе пасяджэнне членаў Руднянскага сельскага выканаўчага камітэта было прысвечана разгляду пытанняў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. Гэтыя функцыі на тэрыторыі сельсавета выконваюць чатыры фельчарска-акушэрскія пункты.


На пасяджэнні члены мясцовага выканкама далі ацэнку дзейнасці загадчыкаў ФАПаў, зацвердзілі іх планы работы на бягучы год. У прыватнасці, са станоўчага боку адзначана праца Уладзіміра Мішкова, загадчыка Руднянскага фельчарска-акушэрскага пункта. Ды і медработнікі іншых вясковых медустаноў таксама атрымалі добрыя водгукі. Не абыйшлі бокам члены выканкама і праблемы. Зноў была засяроджана ўвага на тым, што на боркаўскім ФАПе няма медыцынскага работніка і абслугоўванне жыхароў вёскі вядзе фельчар з Кольна.


Увогуле, да пытання медыцынскага абслугоўвання Руднянскі сельвыканкам звяртаецца штогод і толькі з адной мэтай: каб палепшыць гэтую дзейнасць на тэрыторыі Савета.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.