Натхнёныя водарам радзімы…

Дыплом першай ступені рэспубліканскага конкурса “Натхнёны водарам Радзімы” атрымалі вучні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №2 г. Турава Ян Хмялёўскі, Аляксандра Хмялёўская, Вольга Дарошка і Ганна Катлярчук.


Школьнікі спачатку прынялі ўдзел у радыёконкурсе (сумесны праект Міністэрства адукацыі, тэлерадыёкампаніі “Мір” і газеты “Пераходны ўзрост”) і сталі яго пераможцамі. І, трэба адзначыць, ужо другі год запар.


Як паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Сілкова, конкурсная праграма праходзіла па тэлефоне: вучні выконвалі песню аб Тураве, перадавалі ўспаміны аб вайне яе ўдзельнікаў і відавочцаў і інш. Потым жа даслалі матэрыялы, якімі карысталіся, у Мінск, адкуль нядаўна і прыйшла прыемная навіна: першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Натхнёны водарам Радзімы” і падарункі.


С. СЯРГЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.