Перавозкі пасажыраў будуць больш камфортнымі

За апошнія гады значна абнавіўся машынна-трактарны парк пасажырскімі аўтобусамі новага пакалення аўтатранспартнага прадпрыемства №16 г. Жыткавічы. Зрабіць камфортнымі перавозкі пасажыраў — з такой задачай паспяхова спраўляецца калектыў прадпрыемства.


Нядаўна парк АТУП-16 папоўніўся яшчэ на дзве машыны: за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту набыты два пасажырскія аўтобусы маркі «Радзіміч». У мінулы панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора ўручыў ключы ад новых машын лепшым вадзіцелям аўтапрадпрыемства — Алегу Уладзіміравічу Ястрэмскаму, які роўна дваццаць год шчыруе ў АТУП-16, і Сяргею Іванавічу Бохна (на здымку). Павіншаваў вадзіцеляў, якім даручана працаваць на сучасных аўтобусах, і выконваючы абавязкі дырэктара аўтапрадпрыемства Віталій Валер’евіч Кошман. Новыя машыны будуць выкарыстоўвацца як на прыгарадных, так і на міжнародных маршрутах.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.