Расце якасць паслуг

Зіма па-ранейшаму выпрабоўвае на трываласць і прафесіяналізм многія раённыя службы, у тым ліку і транспартную. Але да гонару калектыва Жыткавіцкага АТУП-16 варта адзначыць, што яны з годнасцю трымаюць гэты экзамен. Як таго і патрабуюць сацыяльныя стандарты, пасажырскім транспартам абслугоўваецца 5 гарадскіх, 4 міжгароднія і 19 прыгарадных маршрутаў.


Пры плане 847,3 тысячы пасажыраў у мінулым годзе іх фактычна было перавезена 858,7 тысячы, што склала 103,3 працэнта. На 109 працэнтаў было выканана заданне па пасажыра-кіламетрах. Замест 843,6 мільёна рублёў платных транспартных паслуг насельніцтву на самой справе было аказана на 851,8 мільёна рублёў, што склала 100,9 працэнта да планавай лічбы і 110,1 працэнта да ўзроўню папярэдняга года.


Паспяхова працуе і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2008 годзе станцыя дыягнастычнага кантролю транспартных сродкаў, якая праводзіць дзяржаўны тэхнічны агляд. Так, у мінулым годзе было праверана 10229 адзінак тэхнікі і выручаны 229,4 мільёна рублёў.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.