Раскрыць талент маладых

Магчымасць выступіць на сцэне раённага Дома культуры ў суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Станіслава Шныра атрымалі здольныя вакалісты Жыткаўшчыны і суседняга Лельчыцкага раёна дзякуючы праекту “Маладыя таленты Гомельшчыны”.


Ад нашага раёна такі гонар выпаў мастацкаму кіраўніку Людзяневіцкага сельскага Дома культуры Наталлі Гулюце і мастацкаму кіраўніку народнага ансамбля “Ярок” Тураўскага ГДК Таццяне Папок. Па словах кіраўніка аркестра, нашы зямлячкі вытрымалі гэты іспыт даволі паспяхова, бо яны шмат працавалі над сваімі нумарамі. Спачатку ў абласной філармоніі пад непасрэдным кіраўніцтвам прафесіяналаў, а потым і дома.


Праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскай праграмы “Маладыя таленты Беларусі”, і пачалася гэтая работа ў раёнах вобласці з мінулага года. Мэта мерапрыемстваў высакародная: дапамагчы маладым людзям раскрыць свой талент. Па выніках раённых канцэртаў лепшыя вакалісты выступяць у заключным гала-канцэрце, што адбудзецца ў Гомелі на пачатку чэрвеня. Будзем спадзявацца, што і нашы зямлячкі стануць яго ўдзельніцамі.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.