Сапрапель для кампостаў

Дастаўку сапрапелю ў сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна вядуць працаўнікі Жыткавіцкага агратэхсервісу.


Штодзённа на гэтай рабоце задзейнічана па сем-восем адзінак тэхнікі таварыства. Такія вадзіцелі і механізатары арганізацыі як Яўген Чарнякоў, Дзмітрый Байдаш, Уладзімір Грыгаровіч і іншыя ўжо даставілі ў сельгаспрадпрыемствы “Бялёў” і “Коленскае” дзве з паловай тысячы тон сапрапелю, які на месцы выкарыстоўваецца для прыгатавання арганічных кампостаў. Усяго запланавана таварыствам даставіць у гаспадаркі дзесяць тысяч тон гэтай каштоўнай сыравіны. Як запэўніў кіраўнік таварыства, даведзенае заданне будзе выканана паспяхова, бо маецца неабходны запас сапрапелю, ды і працаўнікі, якія задзейнічаны на яго вывазцы, стараюцца.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.