Справаздачы ў клубах

У Руднянскім сельсавеце стартавала справаздачная кампанія ў мясцовых установах культуры. На цяперашні час у Савеце дзейнічае 7 клубаў, 1 СДК і 4 бібліятэкі.


Зараз работнікі гэтых устаноў трымаюць справаздачу перад насельніцтвам за мінулы год. Для культработнікаў ён быў вельмі плённым: у кожнай установе праводзілася шмат разнастайных мерапрыемстваў, удзельнічалі яны і ў раённых конкурсах. Адным словам, ва ўстановах рабілася ўсё, каб забяспечыць добры адпачынак людзям. Вось і гэтыя справаздачныя мерапрыемствы культработнікі змаглі ператварыць у сапраўдныя святы, бо кожнае з іх заканчвалася канцэртам, які яны падрыхтавалі ўласнымі сіламі.


Згодна планаў, якія таксама былі агучаны падчас сустрэч з насельніцтвам, у гэтым годзе культработнікі не дадуць засумаваць людзям, усіх жыхароў яны чакаюць у сваіх установах на адпачынак.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.