У працоўным саперніцтве – лепшыя

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Жыткавіцкі лясгас” адбыўся справаздачны сход па выніках работы і выкананні калектыўнага дагавора за 2009 год, а таксама па ўнясенні дапаўненняў і змен у калектыўны дагавор 2010 года.


Перад шматлікімі прысутнымі выступілі галоўны ляснічы Іван Торчык, начальнік аддзела прамысловай вытворчасці Валерый Кірбай, галоўны механік Пётр Чумакоў, начальнік бюро па ахове працы Людміла Якімовіч, начальнік планава-эканамічнага аддзела Алена Махнавец, начальнік цэха па перапрацоўцы драўніны Васіль Галавач, ляснічы Мілевіцкага лясніцтва Юрый Талянін, ляснічы Ляхавіцкага лясніцтва Дзмітрый Гулюта. У працоўным саперніцтве сярод 11 вытворчых падраздзяленняў лідарства заняло Мілевіцкае лясніцтва (ляснічы Юрый Талянін). На другім і трэцім месцах адпаведна Жыткавіцкае (выконваючы абавязкі ляснічага Аляксандр Яршоў) і Людзяневіцкае (ляснічы Аляксандр Аксёнчык) лясніцтвы.


Граматы Гомельскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і абкама прафсаюза работнікаў лесу былі ўручаны калектыву цэха па перапрацоўцы драўніны і вадзіцелю Мікалаю Савасцьянаву. Перапрацоўшчыкі занялі другое месца ў абласным спаборніцтве па выніках работы за 4 квартал 2009 года, а Мікалай Савасцьянаў першае месца ў абласным спаборніцтве па эканоміцы і беражлівасці. Вынікі ж сходу падвёў, даў неабходныя каментарыі, адказаў на ўсе пытанні дырэктар лясгаса Міхаіл Ляўковіч.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.