У вобласці першыя

Прыемная вестка прыйшла ў калектыў Жыткавіцкага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблпаліва”: па выніках вытворча-фінансавай дзейнасці за 2009 год яны занялі першае месца ў працоўным саперніцтве сярод аналагічных структурных падраздзяленняў вобласці. Такім чынам работнікі філіяла вярнулі сабе лідарства, якое было ў іх у 2007 годзе.


А дасягненні ў мінулым годзе і сапраўды былі значныя: прададзена 5600 тон брыкету (у тым ліку насельніцтву 3700 тон), 5 тысяч кубічных метраў дроў (у тым ліку насельніцтву 3650 кубічных метраў). Вырас і паспяхова задавальняецца і попыт з боку насельніцтва на закуп раздзеланых і колатых дроў.


Агульныя здабыткі тут забяспечваюць такія добрасумленныя працаўнікі як раскрыжоўшчык Сяргей Дземідзюк, вадзіцель аўтамабіля Валянцін Смірноў, трактарыст Віктар Патапенка, эканаміст па збыту Надзея Кандрацьева і іншыя.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.