З прыватных падворкаў на фермы

Нядрэнна пастаўлена ў КСУПе “Дзякавічы” работа па закупу буйной рагатай жывёлы ў вяскоўцаў. Летась сельгаспрадпрыемствам з прыватных падворкаў закуплена 73 цяляці і 12 кароў.


Пачатак сёлетняга года паказвае, што кіраўніцтва гаспадаркі не збіраецца адмаўляцца ад такой крыніцы папаўнення грамадскага пагалоўя. Плануецца павялічыць яго за кошт прыватнага сектара на некалькі дзесяткаў галоў. Першыя крокі ў гэтым напрамку зроблены: за студзень сельгаспрадпрыемства закупіла 6 цялят, за першыя дні лютага -– 2. Што вяскоўцы прадаюць у сваёй большасці маладнячок сельгаспрадпрыемству, вялікая заслуга кіраўніцтва гаспадаркі, якое здолела зацікавіць людзей матэрыяльнымі стымуламі. Тым гаспадарам, якія прадалі цялят на грамадскую ферму, у сельгаспрадпрыемстве заўсёды ідуць насустрач пры вырашэнні надзённых праблем. Разлік за прададзеных цялят вядзецца не толькі грашыма, але і натуральнай аплатай, і паслугамі.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.