Жыткавіцкія маторабудаўнікі ў ліку пераможцаў

У Мінску ў мінулую суботу ўпершыню ў рамках вытворчага аб’яднання “Мінскі маторны завод”, у якое разам з другімі прамысловымі калектывамі ўваходзіць і адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод”, быў праведзены турнір па валейболу, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У зацятым змаганні ганаровае трэцяе месца пад кіраўніцтвам завуча ДЮСШ “Матор” Аляксандра Феакцістава занялі жыткавіцкія маторабудаўнікі, якія атрымалі адпаведны дыплом і сувеніры.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.