Жыве праблемамі людзей

Не пазнаць цяпер могілкі ў вёсцы Грычынавічы. На іх значна больш стала парадку, з’явілася новая агароджа. Усе гэтыя перамены адбыліся дзякуючы ініцыятыве Лідзіі Кудзелька, якая з’яўляецца даверанай асобай Ленінскага сельсавета ў вёсцы Грычынавічы. Менавіта яна абышла кожны вясковы падворак, каб сабраць грошы на агороджу, арганізаваць людзей на грамадскую работу. Наладжвала і сувязь з мясцовым сельвыканкамам, каб і мясцовая ўлада аказала дапамогу ў карыснай справе. Усе гэтыя старанні і прынеслі той плён, аб якім гаварылася вышэй.


Яшчэ на адну праблему стала ў Грычынавічах менш дзякуючы старанням Лідзіі Іванаўны. Перад гаспадарамі, якія ўтрымліваюць на сваіх падворках кароў, востра паўстала пытанне, як асемяняць жывёлу. Раней праблем не было, бо у вёсцы была ферма сельгаспрадпрыемства. Але з гадамі яе не стала. Так і засталіся ўладальнікі кароў, вобразна кажучы, у разбітага карыта, пакуль за справу не ўзялася давераная асоба. І ў вёсцы з’явіўся бык. Знайшла жанчына і чалавека, які згадзіўся даглядаць каровінага “жаніха”.


Усе гэтыя справы для людзей Лідзія Іванаўна робіць бескарысна. На дабрачынных пачатках. Хаця клопатаў на асноўных месцах працы ў яе дастаткова. Яна з’яўляецца і памочнікам брыгадзіра мясцовай брыгады, і адначасова загадчыцай вясковага клуба-бібліятэкі Але такі характар у жанчыны, калі яна бачыць, што людзям патрэбна дапамога, гатовая ахвяраваць сваімі асабістымі інтарэсамі і часам, але вырашыць узнікшае пытанне. Канешне, усе добрыя справы Лідзіяй Іванаўнай робяцца непасрэдна ў цесным кантакце і з мясцовай уладай, і з насельніцтвам. І яна ўмее яго знайсці. Зразумела, дапамагае ў гэтым аўтарытэт, які мае сярод вяскоўцаў, а таксама такія якасці, як ініцыятыўнасць, дзелавітасць, уменне жыць праблемамі людзей.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.