Захаваць бяспеку людзей

Тры надзённыя пытанні было вынесена на чарговае пасяджэнне выканкама Ленінскага сельсавета.


У ліку іх аб мерапрыемствах па безаварыйнаму пропуску веснавой паводкі на тэрыторыі сельскага Савета, аб мерах па папярэджанню гібелі і траўматызму людзей на пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, папярэджанне лясных і тарфяных пажараў і аб мерах па забеспячэнню аховы ліній і аб’ектаў сувязі і радыёвяшчання.


Асаблівай актуальнасцю для мясцовай улады з’яўляюцца першыя пытанні. І хаця да той жа паводкі і пажаранебяспечнага перыяду яшчэ далёка, але ўжо зараз члены выканкама думаюць, як лепей змагацца з гэтымі прыроднымі сітуацыямі. І як не падумаць, калі чатыры вёскі падтопліваецца веснавымі водамі, а летам часта надараюцца пажары на тарфяніках, якія займаюць вялікія плошчы на тэрыторыі Савета. Ды і што ў вёсках сельсавета пражывае ў сваёй большасці пажылое насельніцтва, таксама выклікае занепакоенасць улады, бо ў дамах старых людзей надараюцца пажары.


Таму на пасяджэнні выканкама распрацаваны і зацверджаны комплекс мераў па папярэджанню непатрэбных наступстваў падчас надзвычайных сітуацый.


Створаны спецыяльныя камісіі, якія будуць забяспечваць жыццядзейнасць на тэрыторыі Савета, весці растлумачальную і інфармацыйную работу, ажыццяўляць кантроль, ліквідоўваць пазаштатныя надзвычайныя сітуацыі і іншае. Да гэтай работы прыцягнуты ўсе прадпрыемствы, установы і арганізацыі на тэрыторыі сельсавета.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.