Надзённыя пытанні сельвыканкама

Адбылося чарговае пасяджэнне выканкама Верасніцкага сельсавета. Пра работу са зваротамі грамадзян, што паступілі ў выканкам у 2009 годзе, расказала дэпутатам і запрошаным сакратар сельсавета Марына Сулкоўская. Дарэчы, калі ў 2008 годзе іх паступіла 107, то ў мінулым – 109, у тым ліку 30 – пісьмовых.


Мясцовых жыхароў цікавяць пытанні землекарыстання, прысваення статуса шматдзетнай сям’і, пастаноўкі на ўлік як маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення паліва, добраўпарадкавання вуліц, іх асвятлення і г.д. Паспяхова вырашаць іх тут дапамагае “адно акно”.


З інфармацыямі па другому пытанню парадку дня – “Аб рабоце сельвыканкама па развіццю асабістых падсобных гаспадарак грамадзян” – перад прысутнымі выступілі старшыня сельсавета Рыгор Русы, член выканкама, кіраўнік аддзялення “Верасніца” ААТ “Тураўшчына” Сяргей Чыкіда, былы старшыня калгаса “Перамога” Аляксандр Мельнікаў. На ўласных падворках грамадзян на тэрыторыі Савета па сённяшні дзень утрымліваецца 416 кароў. 3 ліпеня 2009 года зборам лішкаў малака тут займаецца індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Шакалян. Спачатку гэта справа была наладжана ў населеных пунктах Вароніна, Верасніца, Любавічы, а затым зборам малака таксама былі ахоплены вёскі Запясочча і Буразь.


Па ўсіх разгледжаных пытаннях выканкама былі прыняты адпаведныя рашэнні. У пасяджэнні прыняла ўдзел упраўляючая справамі райвыканкама Святлана Ульяновіч.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.