Паслугі ад “Сватоў”

Цудоўны канцэрт далі артысты народнага ансамбля народнай песні “Сваты” нядаўна ў вёсцы Осава Салігорскага раёна Мінскай вобласці.


Мясцовыя жыхары, якіх сабралася поўная зала, сустракалі кожны нумар Жыткавіцкіх артыстаў дружнымі апладысментамі. Гэты канцэрт на Міншчыне народным ансамблем “Сваты” праведзены на платнай аснове. Дарэчы, гэта не першае мерапрыемства, якое ладзіцца артыстамі ў рамках аказання платных паслуг насельніцтву.


У гэтым годзе калектыў мяркуе аказаць іх на два мільёны пяцьдзесят тысяч рублёў, што значна больш за леташняе дасягненне, калі “Сваты” ад сваёй гастрольнай дзейнасці зарабілі 1 мільён 700 тысяч рублёў.


У бліжэйшы час, 21 сакавіка, калектыў мяркуе даць платныя канцэрты ў Жыткавіцкай дзіцячай школе мастацтваў для жыхароў горада, а таксама ў Любанскім раёне Мінскай вобласці.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.