Перамаглі “Выратавальнікі”

У Дзень абаронцаў Айчыны ў нашай школе прайшло цудоўнае мерапрыемства — конкурсна-спартыўная гульня “Удалыя хлопцы”. Удзел у ёй прынялі вучні 7, 8 і 9 класаў. Загадзя кожная каманда падрыхтавала назву і дэвіз. Вядучымі былі самыя актыўныя члены БРСМ Яніна Комар і Галіна Птушка.


Пад урачыстую музыку ў спартыўную залу ўваходзяць каманды “Выратавальнікі” і “Кадэты”. Вучні, настаўнікі, госці вітаюць іх. Свята пачынаецца.


А змагаліся каманды ў конкурсах “Візітная картка”, “Снайпер”, “Трывога”. Адцісканне ад падлогі”, “Хто лепей ачысціць бульбу”, “Перанесці пацярпелага”, “Прышыць гузік”. “Інтэлектуальны конкурс”, “Адгадай песню”.


Найбольш другіх спадабаўся гледачам конкурс “Адгадай песню”. Каманды дружна, у хуткім тэмпе змаглі адгадаць, мелодыю песні і выканаць яе. Гучалі песні на ваенна-патрыятычную тэматыку.


У выніку перамагла каманда “Выратавальнікі” – вучні 9 класа, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Парадавалі гледачоў, удзельнікаў конкурсу цудоўныя песні “Кацюша” у выкананні вучняў 3 класа і “Пра тату”, якую праспявала Ірына Каляда. Прыўзняла ўсім настрой займальная гумарыстычная сцэнка “Вазьміце мяне ў салдаты”. Вучні 10 класа, члены БРСМ па-сапраўднаму прадэманстравалі свае акцёрскія здольнасці.


Што і казаць, прыемна, што ў нашай школе праводзяцца вось такія цікавыя мерапрыемствы. Усе прысутныя атрымалі вялікую асалоду.


Я. КОМАР, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Хільчыцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, вучаніца 10 класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.