Прысвечанае чарговай гадавіне

Гэтае мерапрыемства ў нашай школе было прысвечана 21-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Яно праходзіла ў спартыўнай зале.


На лінейку гатоўнасці выстрайваюцца батальёны юнармейцаў: авіяцыі (6 клас), пяхоты (5 клас), пагранічнікаў (4 клас), маракоў (3 клас). Камандуючы парадам настаўнік дапрызыўной падрыхтоўкі, старшы лейтэнант запасу М. Вянгура прымае рапарты аб гатоўнасці батальёнаў. Затым М. Вянгура робіць даклад дырэктару школы У. Лясько.


Затым юнармейцы дэманстравалі сваё майстэрства ў лоўкасці, фізічнай загартоўцы, страявой падрыхтоўцы і г.д. Гледачы перажывалі за кожнага ўдзельніка, за кожны батальён, а строгае журы судзіла па справядлівасці. Ва ўпартай барацьбе больш лоўкімі, смелымі і вынослівымі аказаліся юныя маракі. Яны і атрымалі дыплом першай ступені з рук дырэктара школы.


Час прабег хутка, многія прысутныя ў зале не спяшаліся разыходзіцца, усе віншавалі юнармейцаў. Колькі радасці, шчасця было ў вачах удзельнікаў мерапрыемства!


А. НЯМЧЭНЯ, старшыня савета дружыны “Полымя” Хільчыцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.