У школьнай бібліятэцы

У бібліятэцы Верасніцкай сярэдняй школы заўсёды шматлюдна. Тут збіраюцца амаль усе: і школьнікі, і настаўнікі, і работнікі школы. Шмат часопісаў імі запатрабаваны. Гэта «Планета», «Сретенье», «Народная асвета», «Бібліятэка прапануе», «Рюкзачок» і г.д. Прыемна, што вучні бяруць чытаць не толькі праграмныя творы, а праяўляюць цікавасць і да іншых аўтараў, выданняў. Калі не хапае часу, то можна смела пакінуць заяўку. Бібліятэкар Наталля Фёдараўна Вашкова абавязкова выканае яе ў хуткі тэрмін. Маленькім чытачам тут асаблівая ўвага. Іх знаёмяць з парадкам паводзін у бібліятэцы, з правіламі карыстання кнігамі. Заўсёды бібліятэкар пазнаёміць з навінкамі, якія паступаюць у бібліятэку.


Верыце ці не, але нават снегіры зайздросцяць такім абставінам. Кожны дзень яны, снегіры, садзяцца на галінкі яблыні, што расце пад акном, і сочаць за працай бібліятэкара. Так і хочацца адчыніць акно са словамі: калі ласка, залятайце!


Сапраўды, заходзьце, калі ласка. Кніга — лепшы сябар у любы час.


Крысціна КОСТЫЛЕВА, удзельніца гуртка «Юны журналіст».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.