Як перазімавалі палеткі?

Стан пасеваў азімых культур на цяперашні час вывучаюць спецыялісты інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. Як паказваюць даследаванні маналітаў, узятых з палёў, не ўсе азімыя культуры перанеслі зімовыя маразы паспяхова.


Па словах начальніка інспекцыі Канстанціна Комара, калі стан зерневых азімых культур не выклікае занепакоенасці, то на палетках азімага рапсу без страт не абыйдзецца. Так, на маналітах, якія ўзяты ў КСУПе “Чырвоны Бор”, гібель раслін рапсу даходзіць да дзевяноста працэнтаў. Не лепшая сітуацыя з перазімоўкай рапсу і па іншых гаспадарках жыткавіцкай зоны. Хаця, як зазначыў Канстанцін Іванавіч, канчатковы адказ пра гібель рапсу будзе дадзены непасрэдна вясной, калі культура пойдзе ў рост. Але ўжо адзначана, што некаторыя палі ўсё ж патрэбна будзе перасяваць. Ёсць праблема, як зазначалася спецыялістам, з насеннем яравога рапсу, калі яе вырашыць не ўдасца, то пуставаць палі не будуць, на іх пасеюць іншыя культуры. На цяперашні час завозіцца ў раён элітнае насенне яравых зерневых і зернебабовых культур. З выдзеленых яго 183 тон паступіла ў сельгаспрадпрыемствы больш сотні. Усё гаспадаркі паспяхова справіліся з засыпкай насення для веснавой сяўбы, яно праверана і адпавядае ўсім кандыцыям.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.