За “круглым сталом” – вострыя пытанні

Тэма наркаманіі была абмеркавана падчас “круглага стала”, які праводзіўся першага сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі. У мерапрыемстве бралі ўдзел спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы, яны і выступілі яго арганізатарамі, аддзелаў адукацыі, культуры, ўнутраных спраў, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, кінавідэасеткі, грамадскага аб’яднання Чырвонага Крыжа.


Удзельнікі мерапрыемства падрабязна спыніліся на сітуацыі, якая склалася ў раёне з наркаманіяй, прафілактычных мерах, што прымаюцца па папярэджванню гэтай заганнай з’явы. Галоўныя высновы, якія зрабілі прадстаўнікі розных сфер, што патрэбна шукаць і ўкараняць новыя формы работы па прафілактыцы наркаманіі, прычым праводзіць гэтую работу не толькі сярод дзяцей, але і ў асяроддзі дарослых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.