Аппаратную нараду

Аппаратную нараду правёў у аўторак старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Актуальнымі тэмамі нарады сталі вынікі прайшоўшых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў (інфармацыю прадставіў намеснік старшыні райвыканкама В. Рагалевіч) і Рэспубліканскага суботніка (інфармацыю прадставіў намеснік старшыні райвыканкама У. Быстрэнка), стан эканомікі раёна і выканання прагнозных паказчыкаў (інфармацыю прадставіў намеснік старшыні райвыканкама С. Таболіч).


Кіраўнік раёна, анцэнтуючы ўвагу на безумоўным выкананні распараджэння прэм’ер-міністра аб навядзенні парадку на зямлі, звярнуў увагу на непрадуманасць і недастатковасць прынятых мер падчас правядзення ў горадзе і раёне рэспубліканскага суботніка. Увесь бягучы перыяд месячніка па навядзенню парадку павінен быць скарыстаны як след — такое патрабаванне кіраўніка раёна адносілася да ўсіх арганізацыйных структур і кіраўнікоў прыдпрыемстваў і арганізацый.


Старшыня райвыканкама звярнуўся да прысутных на нарадзе (і праз СМІ прасіў давесці да насельніцтва) лічыць тэму навядзення парадку на зямлі асноўнай для нашага раёна на бягучы момант. Неабходна з любоўю адносіцца да роднага кутка, пастаянна ўтрымліваць у належным стане падвор’і, тэрыторыі вакол іх, усе вытворчыя тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый. Агульнымі намаганнямі можна зрабіць нашу зямлю сапраўды прыгожай для пражывання месцічаў і прыцягальнай для гасцей.


Звярталася ўвага на недапушчэнне, у сувязі з цёплым сухім надвор’ем, выпальвання расліннасці. Акцэнтавалася ўвага на шырокім коле іншых актуальных пытанняў.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.