Апраўдаць давер людзей

Ужо не аднойчы па Чкалаўскай выбарчай акрузе дэпутатам раённага Савета выбіралася Святлана Ціханава. Не раз ёй даводзілася на гэтай пасадзе дапамагаць людзям пры вырашэнні надзённых жыццёвых пытанняў. За час работы дэпутатам у Святланы Мікалаеўны склалася цвёрдае перакананне, што дэпутат гэта не нейкая прывілея, а павышаная адказнасць перад людзьмі. Менавіта гэта і стала тэмай гутаркі са Святланай Ціханавай. Дарэчы, падчас сёлетняй выбарчай кампаніі яна таксама балаціруецца ў дэпутаты райсавета.


— Святлана Мікалаеўна, напэўна, калі вылучаецеся кандыдатам у дэпутаты, задаеце сабе пытанне: для чаго я гэта раблю, з якой мэтай?


— Несумненна, так. Пытанне заўсёды адно: “Дзе я рэальна змагу апраўдаць давер людзей, не на словах, а на справе аказаць уплыў па паляпшэнню спраў у раёне і жыцця людзей?”


— Відавочна, зыходзячы з гэтага пераканання і ідзеце да людзей, каб дапамагаць ім?


— Усе мы бачым нашы праблемы. Нам патрэбны і добрыя дарогі, і здаровая экалагічная абстаноўка, і нармальнае абслугоўванне ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Канешне, можна наабяцаць многага. Разам з тым гэта будзе няпраўдай. Цудаў на свеце не бывае, і ўсё адразу і імгненна не зменіцца. Людзі ў нас працавітыя, думаючыя, маюць пэўны жыццёвы вопыт, таму хутка могуць адрозніць нерэальныя абяцанні ад магчымасцяў дэпутата раённага ўзроўню. Таму вельмі радуюся, калі мне ўдаецца хоць крыху палепшыць жыццё простага чалавека, а наша грамадства зрабіла крок у гэтым плане наперад.


— Дарэчы, цікава даведацца, хто ж такая Святлана Ціханава?


— Нарадзілася я ў Жыткавічах. У 1993 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, атрымала кваліфікацыю эканаміста. З гэтага ж года працую ў падатковай інспекцыі, на цяперашні час займаю тут пасаду галоўнага дзяржаўнага інспектара.


— Магчыма, нейкія адмысловыя якасці патрабуюцца дэпутату?


— Самыя звычайныя, як і кожнаму чалавеку: здароўе, узаемапаразуменне, дабрыня, надзея і вера. А яшчэ разуменне адзінства. Хацелася б, каб у нашым грамадстве яны праяўляліся найяскравей і ўсё больш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.