Будуць з вадой азяранцы

У хуткім часе ў аграгарадку Азяраны адновяцца работы па ўзвядзенню аб’ектаў водазабеспячэння гэтага населенага пункта.


Праект гэтай будоўлі быў распрацаваны яшчэ ў 2005 годзе. Згодна праектна-каштарыснай дакументацыі прадугледжвалася будаўніцтва ў Азяранах артсвідравіны і сетак водазабеспячэння. Вызначаны і кошт работ у памеры 700 мільёнаў рублёў, з якіх 260 — на будаўніцтва свідравіны і 440 — на сеткі водазабеспячэння. Работы па водазабеспячэнню Азяран пачаліся ў мінулым годзе. На выдзеленыя сродкі ўдалося прабурыць артсвідравіну. На большае, як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Быстрэнка, фінансаў не хапіла.


— З выдаткаваных 75 мільёнаў рублёў на будаўніцтва свідравіны і 120 мільёнаў на ўзвядзенне сетак водазабеспячэння ўсе грошы асвоены, але іх відавочна мала ў параўнанні з тымі сумамі, што патрабуюцца, — каменціруе сітуацыю Уладзімір Анатольевіч. — Сёлета на гэтыя мэты выдзелена 220 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі згодна прынятага рашэння будуць патрачаны на будаўніцтва артсвідравіны, каб увесці яе ў строй і пусціць па старых камунікацыях ваду ў населены пункт. Хаця дэфіцыт сродкаў адчуваецца і сёлета, але будзем прасіць аб дадатковым іх выдзяленні, каб закончыць першы аб’ект праекта.


Вырашэнне праблемы забеспячэння вадой аб’ектаў сацыяльнай сферы ідзе і праз устаноўку ў іх міні-башань.


— Работы па будаўніцтву свідравіны зараз пачаць немагчыма па прычыне падтаплення мясцовасці, — зазначыў намеснік старшыні райвыканкама, — але адназначна, што праект па водазабеспячэнню Азяран будзе выкананы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.