І традыцыі, і наватарства

Пра мінулагоднія дасягненні, дзень сённяшні і планы на будучыню мы гутарым са старшынёй прафкама Жыткавіцкага лясгаса Н.І. ШАБАЕВАЙ.


— Ваша прафсаюзная арганізацыя, як вядома, у ліку найбуйнейшых у нашым раёне. А вялікаму караблю, як кажуць, і вялікае плаванне…


— Так, яна налічвае 410 чалавек, што складае 100 працэнтаў членства. Прафсаюз аб’ядноўвае 13 цэхавых камітэтаў: 11 лясніцтваў, цэх па перапрацоўцы драўніны і цэхавы камітэт апарата ўпраўлення. На справаздачна-выбарчай прафсаюзнай канферэнцыі, якая адбылася ў жніўні мінулага года, у састаў прафкама было выбрана 9 чалавек. І за гэты рабочы перыяд ужо праведзена 10 сумесных пасяджэнняў прафсаюзнага камітэта, на якіх разглядаліся пытанні працоўнага саперніцтва, выдзялення матэрыяльнай дапамогі, аховы працы і працоўнага заканадаўства, наведвання хворых і маючых патрэбу членаў калектыву, набыцця паштовак, кветак, правядзення культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, пастаноўкі і зняцця з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, многія другія пытанні жыццядзейнасці нашага калектыва.


— Немалая заслуга прафсаюзнай арганізацыі і ў тым, што план асноўных вытворчых паказчыкаў па лясной гаспадарцы і прамысловай дзейнасці ў мінулым годзе быў паспяхова выкананы.


— Безумоўна, бо ўсе мы працуем на агульныя поспехі, якія нас летась парадавалі. Так, лесаўзнаўленне было праведзена на плошчы 352 гектары, у тым ліку пасеў і пасадка лясных культур на 250 гектарах. Пры плане 450 гектараў рубкі догляду ў маладняку былі праведзены на плошчы 472 гектары.


Атрымана мабілізацыі ўласных сродкаў за 2009 год 2396 мільёнаў рублёў, бюджэтнага фінансавання — 1399 мільёнаў рублёў. Расходы на вядзенне лясной гаспадаркі склалі 3688 мільёнаў рублёў, у агульных расходах на яго вядзенне ўласныя сродкі склалі 62,1 працэнта, бюджэтнае фінансаванне — 37,9 працэнта. Выраблена прадукцыі прамысловай дзейнасці ў дзеючых цэнах на суму 534 мільёны рублёў, тэмп росту таварнай прадукціі ў супаставімых цэнах да ўзроўню 2008 года склаў 110,6 працэнта. Атрымана чыстага прыбытку 332 мільёны рублёў.


Штоквартальна падводзяцца вынікі работы вытворчых падраздзяленняў сярод лясніцтваў, рабочых вядучых прафесій, пераможцы заахвочваюцца дыпломамі,граматамі і грашовымі выплатамі. На працягу ўсяго 2009 года Жыткавіцкі цэх па перапрацоўцы драўніны займаў прызавыя месцы ў абласных спаборніцтвах. Па выніках работы за мінулы год наш лясгас заняў першае месца ў вобласці і другое ў рэспубліцы. І за гэтымі дасягненнямі стаяць людзі, добрасумленныя лесаводы, якія маюцца ў кожным лясніцтве.


Але побач з дасягнутымі поспехамі ў нашай рабоце маюцца і негатыўныя бакі, і ў першую чаргу гэта працоўная і выканаўчая дысцыпліна. За справаздачны перыяд 14 чалавек дапусцілі 20 дзён прагулаў. За парушэнне працоўнай дысцыпліны было звольнена 19 чалавек, аб’яўлена спагнанне 37-мі, прыцягнута да матэрыяльнай адказнасці 24 работнікі. Мае месца і вялікая цякучасць кадраў.


— Надзея Іванаўна, а як абстаяць справы ў вас з падрыхтоўкай уласных кадраў, з аплатай працы, сацыяльнымі гарантыямі і льготамі?


— У вышэйшых і сярэдніх навучальных установах у нас навучаецца 16 чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў лясгаса — 3. Сваю кваліфікацыю павысілі 9 кіраўнікоў, 15 спецыялістаў, 10 рабочых, падрыхтоўку і перападрыхтоўку прайшлі звыш 40 работнікаў. Па спецыяльнасцях інжынер і майстар лесу працаўладкаваны 2 маладыя спецыялісты.


З 1 сакавіка 2009 года былі паменшаны памеры прэміравання па ўсіх катэгорыях работнікаў на 50 працэнтаў. Распрацаваныя палажэнні па прэміраванні прыняты справаздачным сходам працоўнага калектыва лясгаса 27 сакавіка 2009 года. Прэміраванне праводзілася згодна палажэнняў, зацверджаных у калектыўным дагаворы.


Устаноўленыя даплаты работнікам, занятым на работах з неспрыяльнымі ўмовамі працы, за работу ў начны час, за сумяшчэнне прафесій, прафмайстэрства праводзіліся штомесячна. Зарплата выдавалася ў тэрміны, устаноўленыя ў калектыўным дагаворы, узнагароджванне па выніках работы за квартал выплачвалася ўсім катэгорыям працуючых у наступным месяцы за справаздачным. Сярэднеспісачная колькасць працуючых за 2009 год склала 374 чалавекі, сярэднемесячная зарплата — 668,9 тысячы рублёў пры сярэдняй зарплаце па Гомельскаму лесагаспадарчаму аб’яднанню 737 тысяч рублёў. Кіраўніцтвам лясгаса пастаўлена задача выйсці на ўзровень заработнай платы згодна даведзенага графіка і па выніках работы за год дасягнуць сярэднемесячнай зарплаты на ўзроўні 500 долараў ЗША.


Сацыяльныя выплаты праводзіліся ў поўным аб’еме, акрамя прадастаўлення беспрацэнтных займаў работнікам. Ва ўмовах крызіса, пры прыняці калектыўнага дагавора на 2009-2010 год у сакавіку 2009 года ўсе сацыяльныя льготы захаваны. Дастаткова толькі назваць іх шырокі спектр: аказанне матэрыяльнай дапамогі за навучэнне, на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, па ўмовах спаборніцтва, да прафесійнага свята, матэрыяльная дапамога да водпуску, пры нараджэнні дзіцяці, да юбілейных дат і г.д. Усяго летась было праведзена выплат на 249,3 мільёна рублёў.


Нам удалося запеспечыць поўную занятасць працуючых у адпаведнасці з прафесіямі і кваліфікацыяй. Не было скарачэння рабочых месцаў, звальненне і прыём праводзіліся ў адпаведнасці з артыкуламі Працоўнага кодэкса. Запазычанасці па водпусках няма. Мелі месца прыцягненні вадзіцеляў па іх згодзе на работу ў выхадныя дні. Па заявах работнікаў у адпаведнасці з калектыўным дагаворам прадстаўляліся дадатковыя і сацыяльныя водпускі з захаваннем зарплаты і па ўважлівых сямейна-бытавых прычынах без захавання зарплаты.


— Толькі ж, як кажуць, не хлебам адзіным жыве чалавек…


— Абсалютна правільна. Пад строгім кантролем у нас выкананне такіх раздзелаў калектыўнага дагавора як сацыяльная абарона моладзі, былых работнікаў арганізацыі, жыллёвае будаўніцтва, культурна-масавая і спартыўная работа. Аказвалася дапамога сем’ям пенсіянераў у правядзенні рытуальных паслуг. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны з фонда спажывання да Дня Перамогі былі ўручаны наборы прадуктаў, а да Дня пажылых людзей як ветэранам, так і маючым вострую патрэбу пенсіянерам лясгаса. Праводзіліся грашовыя выплаты пенсіянерам да прафесіянальнага свята і жанчынам да 8 сакавіка. Ветэранам працы, пенсіянерам аказана дапамога розных відаў на агульную суму 10,2 мільёна рублёў. Штогод для пенсіянераў арганізоўваюцца экскурсіі. У прыватнасці былі арганізаваны экскурсіі для пенсіянераў па славутых мясцінах Мазыра, для работнікаў лясгаса і ветэранаў працы ў Полацкі Свята-Ефрасіньеўскі жаночы манастыр.


Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю жылы дом агульнай плошчаю 150 квадратных метраў. Праводзіліся выплаты маладым сем’ям пры ўступленні ў шлюб і нараджэнні дзіцяці. Прафкамам праводзіліся розныя культурныя мерапрыемствы. Створаны ўмовы для заняткаў спортам: абсталявана трэнажорная зала, укамплектаваная так званай шведскай сценкай, вела- і сілавым трэнажорам, з тэнісным сталом, бегавой дарожкаю. Наша каманда прымае актыўны ўдзел у правядзенні круглагадовай спартакіяды па валейболу, баскетболу, міні-футболу, тэнісу, шашках, шахматах, лыжных гонках. Спорт і праца ў нас ідуць побач.


Інтэрв’ю да друку падрыхтаваў С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.